• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.06.2019 | Грамадства

Жыве Беларусь ці беларусізацыя? Эфект валошкавага марозіва

Валошкавае марозіва падняла сапраўдны хайп не толькі класным спалучэннем смачнага і мясцовага каларыту, але і беларускамоўнымі падказкамі замежнікам, дзе ўпершыню за шмат год на пачку ў краме свяціліся тыя самыя словы — “Жыве Беларусь!” Але ж шчасце цягнулася не надта доўга — пасля другой рэвізіі гэты радок знік назаўсёды. Правал ці вымушаная ахвяра? Давайце паразважаем!



Наш мясцовы падлеткавы блогер Улад А4 стварае валошкавыя худзі, а фэйсбук стракацеў одамі ў гонар вытворцы і стваральніка ўжо легендарнага прадукту. Але знікненне “Жыве Беларусь” пачало нараджаць адчуванне поўнага правалу. І вось тут узнікла думка: чаму беларушчына заўсёды павінная быць залежнай ад палітыкі? І ці сапраўды гэты радок граў галоўную ролю?

Шматгадовыя спробы ўзняць беларушчыну заўсёды суправаджаліся гісторыяй і толькі гісторыяй, якая з цягам часу пачала станавіцца напалову міфалогіяй. Вынік — падробныя газеты, культ імпартаванай крамбамбулі і літвіністы. Але ж... Маштабнага выніку ад гэтага было мала. І рэч не толькі ў непрадуманасці прапаноў нацыянальнай міфалогіі, але і ў тым, што гэтыя канцэпты ніяк не прадугледжвалі дзеяння ў сучаснасці. Нават вышыванкі — у сваёй сутнасці ўсяго толькі запазычанне з часткі культуры мінулага. А вось каб нешта мадэрновае, але сваё, нацыянальнае і адметнае — крэатыў да гэтага не даводзіў. І вось тут на сцэну нашай культуры выходзіць яно.

Колер валошак як нацыянальная адметнасць. Марозіва як масавы прадукт, што дорыць нам толькі пазітыў і прыемныя моманты. І пачак, які кожнаму пакажа: Беларусь існуе ў сваім унікальным полі, у нас ёсць мова, і яна сучасная! Геніяльна! Вось ён як бы — ЭТАЛОН таго, як мусіць развівацца беларуская культура і наша нацыянальнае! Але многія звярнулі ўвагу не столькі на гэта, колькі на тое, што нашы ў добрым сэнсе бязглуздыя геніі крэатыву пайшлі ў поўную хуліганку — вырашылі навучыць замежнікаў і нашых надта знаёмаму лозунгу, які ўжо дзесяцігоддзі мае паўзабаронены статус.

Марозіва і Жыве Беларусь

Вядома, такі крок бы доўга не пражыў, але ж самі задумайцеся: што магло адбыцца, каб гэта ўвогуле пусцілі на прылаўкі ў эпоху, калі ў нас ўсё праходзіць цэнзуру перад тым як з’явіцца ў продажы? Гэта ж сапраўды сышліся ўсе зоркі, няхай і ненадоўга.

Адразу пайшла крытыка, частка вырашыла забыцца пра валошкавае марозіва, але ж... Няўжо нельга ўпершыню за ўсе гады зразумець, што жорсткая палітызацыя таго, што мусіць яднаць, не працуе? І якраз тут пэўныя ахвяры магчымыя, калі, канечне, гэта не звязана з палітызацыяй, але на два франты. Няўжо не зразумела, што нацыянальныя адметнасці, мова, культура не маюць права мець палітычную арыентацыю ці погляд тых ці іншых людзей? Беларушчына ў ідэале — тое, што мусіць збіраць усіх, ад лібералаў да камуністаў, ад планктону да герояў краіны, каб выходзіць разам спяваць гімн і супольна працаваць над тым, каб наш агульны дом стаў яшчэ лепшым і прагрэсіўнейшым. І няхай яны прыбралі адзін радок на пачку, але ж мэсідж прадукту не змяніўся. Магчыма, гэтае марозіва — той самы эфект матылька, які перарасце ў эпоху ўздыму беларускай культуры і нацыянальнай ідэі як мадэрновай, масавай, якая глядзіць у будучыню.

 І ўсё ж гэты факт цэнзуры ўвогуле цяжка назваць правалам. Чаму? А ўсё проста — гэта вербальны знак таго, што ўсё ж такі недзе там, у буйных кампаніях і іх аддзелах, УЖО сядзяць людзі, якія сапраўды хочуць і імкнуцца да лепшага ў гэтай краіне. Яны такім чынам стварылі не толькі хайпавы нацыянальны прадукт, але і сказалі: мы з вамі! Мы не чакаем, а робім будучыню цяпер! І гэта самае галоўнае — з’явіўся нарэшце сапраўдны і круты знак таго, што беларушчына толькі пачынае свой шлях да сучаснасці і масавасці. Нарэшце ёсць буйны і круты вынік.

 Бо давайце не забывацца, што, нягледзячы на пазітыўныя перамены, сістэма яшчэ не змянілася, а краіна ў сукупнасці перажывае не найлепшыя часы, дзе, магчыма, стаўкай з’яўляецца наша незалежнасць. І калі паўстае пытанне, ці існаваць увогуле нашаму дому, мне падаецца, што няхай мы сёння ахвяруем нечым, што можа падавацца вельмі важным, але захаваем галоўнае — любую праяву нашай адметнасці як НАЦЫІ. Толькі так мы захаваем наш дом. І толькі так праз пэўны час на дзяржаўных святах усе будуць есці валошкавае марозіва і супольна скандаваць без страху, але з любоўю: “Жыве Беларусь!”


 Лаймуціс Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

29 сакавіка сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Пра...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»

Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»

Як вялікі князь Гедымін спрабаваў замірыцца з Захадам і чым скончыліся яго спробы? Малавядомыя факты сярэднявечнай...

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип