Экскурсія па Гродна ад блога s13 і гісторыка-археалагічнага музея

Экскурсію па вуліцах Замкавай і Савецкай ладзіць 19 ліпеня гродзенскі блог s13 сумесна з гісторыка-археалагічным музеем. Усе жадаючыя змогуць даведацца крыху больш пра родны горад з вуснаў экскурсавода. Пачатак экскурсіі — 12.00. Месца і час збору — помнік Вітаўту паміж Старым і Новым замкамі ў 11.50. Экскурсія бясплатная для усіх удзельнікаў.

Падрабязны маршрут экскурсіі з кароткім апісаннем у хуткім часе з’явіцца на Афішы Гродна.

Тэгі: