Эпідэмія грыпу не перашкода для творцаў

Творчая сустрэча з пісьменнікам Васілём Якавенкам і артыстам Андрэем Плясанавым прайшла ў пасёлку Кунцаўшчына, Мінскага мікрараёну 1 лістапада.

Сабраліся настаўнікі, спецыялісты агракамбіната “Ждановічы”, школьнікі. Людзей прыйшло каля 30 чалавек, малы збор патлумачылі эпідэміяй грыпу. Сустрэча прайшла актыўна і хораша, прысутным вельмі спадабалася.

Васіль Якавенка: “Арганізатары прапанавалі іншым разам сабраць у сваім цэнтры культработнікаў Мінскага раёну, бо наш выступ, тлумачылі, закранае, пакідае глыбокае ўражанне”.

Імпрэза ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: