• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.11.2016 | Літаратура

Эва Суса ў беларускай гімназіі №23

Учора ў мінскай гімназіі №23 з беларускай мовай навучання шведская пісьменніца Эва Суса і мастак Кацярына Дубовік прэзентавалі сваю супольную працу — кнігу “Снежны чалавек у Мінску”.

Эва Суса не ўпершыню ў Беларусі. Аднойчы яна прыязджала прадстаўляць сваю, можна сказаць, класічную кнігу пра Снежнага чалавека, якая была перакладзеная на беларускую мову. Аднак Мінск настолькі зацікавіў яе, што стаў героем яе адмысловай кнігі. Бадай, упершыню за ўсю гісторыю стасункаў беларускіх літаратараў з заходне-еўрапейскімі, у тым ліку дзіцячых пісьменнікаў і пісьменніц, Беларусь становіцца героем цэлай кнігі вядомага замежнага літаратара. У дадзеным выпадку — літаратаркі.

Сустрэча, арганізаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў, не была падобнай да астатніх, калі дзеці смірна сядзяць за партамі і слухаюць сур’ёзнага чалавека. Гэта быў незвычайны ўрок пазнавання і творчасці. Спадарыня Эва расказвала паміж іншым, што сам Снежны чалавек, нягледзячы на ўсю сваю ўнушальнасць і выключнасць, не ёсць галоўным героем. Найважнейшая тут іншая гісторыя: чалавек трапляе ў краіну і не ведае мовы. Што яму рабіць? Як сябе паводзіць? Урэшце, нават пры поўным неразуменні, гісторыя можа скончыцца шчасліва.

Акрамя размоваў пра новую кнігу і пытаннняў пра тое, як будзе называцца па-шведску тая ці іншая важная рэч, дзеці, канечне, далучыліся і да творчага баўлення часу. Напярэдадні сустрэчы яны падрыхтавалі дзясяткі малюнкаў, дзе намалявалі Снежнага чалавека ў Мінску так, як яны яго ўяўляюць. А на самой сустрэчы ім крыху дапамагла Кацярына Дубовік, якая падрыхтавала дзесяць сюжэтаў, якія дзецям трэба было дапоўніць.

Вельмі нават не адразу ўдалося спыніць дзяцей, гэтак яны захапіліся дапаўненнямі. Да аднаго з малюнкаў дамалявалі нават і Эву Сусу з Кацярынай Дубовік, якія шпацыруюць па Менску ўтрох са Снежным чалавекам. За сваю натхнёную працу гімназісты і гімназісткі атрымалі салодкія падарункі.

Як апрануць Снежнага чалавека?

Прэзентацыя работы

Аўтограф ад Эвы Суса

Фота на памяць

Урок літаратуры і мастацтва скончыўся хутка. Гімназіі засталіся падпісаныя спадарыняй Эвай і Кацярынай Дубовік кнігі, а дзецям — добры настрой і свежыя ўражанні.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, фота Зарыны Кандрацьевай

Пытайце казку пра “Снежнага чалавека ў Мінску” ў крамах Мінска: “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К. Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27), “Бэбі-бук” (Гродна, вул. Савецкая, 18, ГЦ “Нёман”, 2 паверх), а таксама на сайце knihi.by.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип