У Віцебску з’явіўся ўнікальны экамурал, аналагаў якому няма ў Беларусі. Ён не толькі ўпрыгожвае горад, але і дзякуючы спецыяльнай экафарбе робіць паветра чысцей.
Велізарную выяву са старажытнабеларускімі матывамі можна ўбачыць на фасадзе жылога дзесяціпавярховага дома па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 12, корпус 2. Аўтарам эскіза выступіла Ганна Дзюкава, распісвалі фасад Яўген Сасюра і Сяргей Рысакоў, піша officelife.media. Арганізатарам выступіла арт-супольнасць Urban Myths.
На сцяне намаляваны велічны вараг на беразе Заходняй Дзвіны. Перад далёкім падарожжам ён падкідвае манету, вырашаючы, наколькі шчасным будзе яго шлях. Пры адмалёўцы эскіза каманда кансультавалася з гісторыкамі, каб адлюстраваць усе артэфакты, уключаючы меч, ладдзю і адзенне, максімальна дакладна. Дадалі на малюнак і міфічнае стварэнне: сярод аблокаў лунае Хут, у фальклоры Паўночнай Беларусі гэта асаблівы від дамавіка.
Пры стварэнні стрыт-арта выкарыстоўвалася высокатэхналагічная фарба, якая абараняе сцяну дома і ачышчае паветра за кошт фотакаталітычнай рэакцыі. Яе прымянялі для афармлення фасадаў такіх будынкаў, як гасцініца «Еўропа», Мірскі замак, Галоўпаштамт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы ў Мінску.
Як гэта працуе
У склад фотакаталітычных фарбаў уваходзіць актыўны каталізатар. Пад ўдзеяннем дзённага ці электрычнага святла ён актывуецца і пачынае бесперапынна разбураць арганічныя рэчывы. У выніку гэтага працэсу ўсе забруджванні, таксіны, бактэрыі і іншыя мікраарганізмы акісляюцца - яны эфектыўна нейтралізуюцца і паверхня становіцца гігіенічна чыстай, узровень забруджвання паветра істотна змяншаецца.
Глядзіце яшчэ: