Ініцыятыва Evaa project правядзе онлайн-лекцыю пра ўзаемасувязь чалавека і прыроды

27 лютага ініцыятыва Evaa project, вядомая з 2012 года па працы з тэмай энвайранментал арта ў Беларусі, правядзе бясплатную лекцыю «Прырода ведае: экаактывізм у сучасным мастацтве».


b8xctdizeqdgqbcyzhc0zqlxdr7eh3nh.jpg

На лекцыі вы даведаецеся:

як экалагічныя праблемы сталі хваляваць мастакоў і прычым тут сады Медычы,

як атрымалася, што мастацкія выказванні збеглі за цесныя сцены галерэй,

хто самыя вядомыя мастакі, якія працавалі з тэмай экааховы і якія знакамітыя арт-аб’екты яны стварылі,

і, вядома, імёны і працы беларускіх мастакоў, якія ўзнімаюць пытанні ўзаемасувязі чалавека і прыроды сёння.

Спікерка — магістарка мастацтваў Паліна Бурко, якая абараніла дысертацыю на тэму экаактывізму ў сучаснай фатаграфіі, і арганізатарка артывісцкіх адукацыйных праектаў у Босніі і Герцагавіне ды Латвіі.

Каб атрымаць спасылку на эфір трэба зарэгістравацца ў гугл-форме.