• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.05.2022 | Замежжа Музыка

Сёння фінал «Еўрабачання». Букмекеры прагназуюць перамогу Украіне

У італьянскім Турыне 14 мая 2022 года адбудзецца фінал 66-га конкурсу песні Еўрабачанне. У Беларусі песенны конкурс не пакажуць. Глядзець трансляцыю можна на афіцыйным канале ў YouTube.


9rqkk72j3vbo451bturqwkk52cff5f92.jpg

Чаму букмекеры ставяць на Украіну? 

У фінале Еўрабачання прымуць удзел 25 краін. З велізарным адрывам у букмекерскіх канторах Украіна — фаварыт. Яе прадстаўляе рэп-гурт Kalush Orchestra, яны ўжо маюць 59% на перамогу, паводле букмекераў. Калектыў выступае з фолк-кампазіцыяй «Стэфанія» на ўкраінскай мове. Варта адзначыць, што фолкавай кампазіцыяй на конкурсе нікога не здзівіць, яны былі амаль штогод і пераможцамі звычайна не станавіліся. Музычныя крытыкі кажуць, што наўрад ці б на «Стэфанію» звярнулі ўвагу пры іншых абставінах.

Хто за Украінай? 

Другое месца букмекеры прагназуюць брытанцу Сэму Райдэру з творам «Space Man», ён мае 11% прагнозаў на пермогу. Далей — выканаўца са Швецыі Карнэлія Якабс з песняй «Hold Me Closer» — 10%. Італьянскі дуэт Мамуд і Бланка з песняй «Brividi» маюць 6%. На іспанку Шанэль з творам «SloMo» ставяць 4%.

Чаму беларусам не паказваюць «Еўрабачанне»?

Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе з мінулага года, калі Еўрапейскі вяшчальны саюз прыпыніў сяброўства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі. Прычына — рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў. Расію выключылі з арганізацыі з-за вайсковай агрэсіі ў бок Украіны. Таму ні ў Беларусі, ні ў Расіі конкурс па тэлебачанні не паказваюць.

«Еўрабачанне» апалітычнае?

Конкурс «Еўрабачанне» прытрымліваецца правілаў апалітычнасці, але правілы не забараняюць выканаўцам у зносінах з журналістамі і ў сацыяльных сетках адкрыта выказваць свае погляды. Шэраг удзельнікаў конкурсу падтрымліваць Украіну і выступаць з асуджэннем расійскага ваеннай агрэсіі.

Некаторыя артысты адкрыта гавораць: яны будуць радыя, калі ўкраінскія прадстаўнікі перамогуць на конкурсе, бо сёння краіне патрэбна падтрымка ўсюды і ва ўсіх сферах, у тым ліку — увага свету.

У фінале зноў на сцэну выйдзе гурт Måneskin, які перамог на «Еўрабачанні» летась. Яны напісалі песню з заклікам адмовіцца ад куплі расійскіх нафты і газу і неаднаразова заклікалі падтрымаць Украіну.

Ці дазволяць арганізатары конкурсу ўдзельнікам гурта выканаць гэтую кампазіцыю — невядома.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM