• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.02.2023 | Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет, дзе гінулі звяры і людзі, поўны незвычайных з’яў. Адкуль бяруцца балоты? Згодна навуцы, яны ўзнікаюць альбо там, дзе зарастаюць вадаёмы, альбо — дзе доўга збіраецца і застойваецца вада, распавядае «Слушна».



А легенды прапануюць нам вось такую версію:

«...І стварыў Бог зямлю сярод пракаветнай вады — гладкай, роўнай, шырокай, круглай. І выправіў чорта на самае донца — зачэрпні там і прынясі зямлі. Чорт нырнуў і прынёс поўны падол, дый яшчэ поўна за шчокамі. Бог раскідаў тую зямлю па вадзе. З таго і ўзялася зямля. І загадаў Бог, каб раслі на ёй дрэвы і травы. Натуральна, тыя пачалі расці. Але растуць яны і ў чортавым роце, бо нячысцік нічога не сказаў пра схаваную зямлю. І так расперла чорта, што ён не вытрымаў і выплюнуў тую зямлю. Куды толькі пляваў чорт, там і стала вадзяная зямля з дрэвамі і травой. Вось так з’явіліся балоты».

У міфалогіі шмат якіх народаў вада звязаная з Сатварэннем свету. Балота — у першую чаргу Вада. Таму культ балот — тое самае абагаўленне вады, нароўні са стыхіямі Агню і Паветра!

Балота стала імем назоўным, калі вядзецца пра застой, разлажэнне, безнадзейнасць. Згадайце, як кажуць пра месца бесперспекыўнае: «Там балота!»

Балота — баяцца, бо гэта месца, поўнае жахаў і невядомасці. Тут гінуць жывёлы і людзі...


Але ж балота — вартаўнік і ахоўнік! Ад ворагаў бараніла непраходная дрыгва, сцежкі ў якой ведалі толькі свае. Хавала ад ліхіх людзей у навалу. Карміла і леквала сваім зёлкавым разнатраўем.

Згадаем хаця б толькі сфагнум — мох, які ратаваў у вайну параненых — пры адсутнасці медыкаментаў і перавязачных матэрыялаў з яго дапамогай загойвалі нават гнойныя раны. А яшчэ, аказваецца, даўней гэты цуда-мох служыў «памперсам» немаўлятам!

klukva.jpeg

Балоты адорваюць надзвычай карыснымі ягадамі. Журавіны, брусніцы, буякі — у народнай медыцыне іх выкарыстоўваюць для лячэння шматлікіх захворванняў, сярод якіх бактэрыяльныя і вірусныя інфекцыі, дыябет, авітаміноз. З іх дапамогай умацоўваюць імунітэт, адужваюць хранічную стому — ды і проста гатуюць процьму розных смакоццяў. Падлічана, што ў год у Беларусі збіраюць прыкладна 300 тон журавін — гэта вітамінны скарб.

Некалі чытала гісторыю пра японскую дзяўчынку, якая расла вельмі кволай — за шаснаццаць год жыцця мела шаснаццаць пнеўманій. Дзіця літаральна гінула. І тады яе ўзяў да сябе дзядуля — ён жыў на ўскрайку балота. Праз два гады хвароба адступілася, такім лекавым сталася для дзяўчыны балотнае паветра. Гаворка вядзецца пра верхавое балота, пакрытае сфагнумам. Цікава пачуць меркаванне спецыялістаў пра гэты аповед, бо традыцыйна лічыцца, што балотнае паветра, наадварот, спрыяе колькасці захворванняў дыхальных органаў і толькі множыць сухоты.

На працягу года адзін гектар балота ў 7-15 разоў больш, чым гектар леса, паглынае вуглякіслага газу і ў столькі ж разоў больш, чым лес, вылучае кіслароду. Праз балоты адбываецца натуральная фільтрацыя вады і паветра. Пыл мае тэндэнцыю рухацца ў бок нізкай тэмпературы, і за год гектар балота паглынае да 3 тон пылу.

Вось таму балоты называюць лёгкімі планеты.

«Лёгкія Еўропы» — Беларусь.

У нас каля 7000 балот. Іх агульная плошча (разам з асушанымі) — 2 мільёны 939 тысяч гектараў (гэта 12,3% тэрыторыі краіны). Самыя старажытныя — палескія. Іх узрост каля 11 тысяч гадоў. У Віцебскай вобласці балоты маладзейшыя — ім «усяго» 5-9 тысяч гадоў.

29-07-2020-06.jpeg

Спецыялісты адзначаюць, што ў натуральным стане захавалася 30% беларускіх балот. Для параўнання, у Германіі — усяго 4%. Не лёгка дыхаецца планеце з такімі пашкоджанымі лёгкімі. А разам з ёй — і нам, людзям.

Вось таму неабхона аднаўляць балоты, скалечаныя меліярацыяй. Сучасны свет разумее гэта, на рээанімацыю балот міжнароднымі арганізацыямі вылучаюцца фінансы, ладзяцца супольныя праграмы.

Як прыклад — Рэспубліканскі гідралагічны заказнік Ельня, створаны ў 1968 годзе. Гэта пятае па велічыні сярод дзесяці верхавых балотаў Еўропы і найбуйнейшае верхавое балота ў Беларусі. Ельня знаходзіцца на Віцебшчыне, у межах Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Ёй — амаль 10 000 год. Па велічыні балота амаль як Мінск, на ім — 118 вялікіх і малых азёраў! Заказнік мае статус Рамсарскага ўгоддзя, які прысвойваецца самым значным для захавання воднага балансу на планеце тэрыторыям.

З 2012 года ў сярэдзіне верасня тут ладзіцца фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» — свята, прызванае прыцягнуць увагу да праблем балот, пазнаёміць з яго разнастайным светам.

Снимок экрана 2023-02-03 в 16.08.12.png

Адчынены і дзейнічае візіт-цэнтр, дзе кожны ахвотны можа здзейсніць віртуальнае падарожжа па балоце, а таксама на самой Ельні пракладзена экалагічная сцежка — трохярусны памост з дошак.

Па гэтай сцежцы ў туфліках можна хадзіць, слухаючы аповеды экскурсаводаў пра рэдкіх птушак, якія жывуць на Ельні; пра разнастайнасць чырвонакніжных раслін, у якіх ёсць шанец выжыць і захавацца менавіта на непраходных балотных абшарах; пра тое, што балотную ваду піць — можна! Толькі напіцца ёй немагчыма: сфагнум ачышчае яе да стану дыстыляванай. І калі хочаш спатоліць смагу, упрыкуску да балотнай вады трэба мець або салёны агурок, або дробак солі!

Некалькі год таму пасля наведвання візіт-цэнтру «Ельні» і вандроўцы па экалагічнай сцежцы з дырэктарам заказніка Іванам Барком пад яго аповеды пра ўнікальнасць і спецыфіку балотнага свету былі паламаныя і знішчаныя мае асабістыя стэрэатыпы пра балота як месца адно толькі жудаснае і гіблае.

Выраз «лёгкія Еўропы» ў дачыненні да беларускіх балот стаў зразумелым менавіта з той вандроўкі. А яшчэ прыйшло параўнанне балот з Антарктыдай: і тут, і там — каштоўныя запасы прэснай вады.

Снимок экрана 2023-02-03 в 16.07.00.png

Тады задумалася, напісалася і ўжо выдадзена кніга для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі».

Па запрашэнні візіт-цэнтра разам з мастачкай кнігі Аксанай Аракчэевай на сёлетнім фестывалі «Журавы і журавіны» мы ладзілі прэзентацыю кнігі для дзяцей. Праз гісторыі, выкладзеныя ў кнізе, нам таксама ўдалося шмат якія адмоўныя стэрэатыпы ў дачыненні да балотаў пабурыць!

А перадусім — зрабіць яшчэ адзін крок у накірунку разумення цэласнасці навакольнага свету, неабходнасці чуйнага і паважлівага стаўлення да яго, бо прырода — жывы, разумны, прадуманы арганізм. Нават «застрашлівы» і «гіблы» свет балотаў у ім — неабходны нам. Так, як і чыстае паветра.

У матэрыяле выкарыстаныя фотаздымкі, забяспечаныя Рэспубліканскім гідралагічным заказнікам Ельня, і з архіву аўтара.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип