Паспяхова прайшлі мерапрыемствы фан-клубу “Будзьма свабоднымі” ў Магілёве, Гродна, Віцебску і Наваполацку. Наступныя сустрэчы адбудуцца: 22 траўня ў Брэсце, 24 траўня ў Воршы і 26 траўня ў Гомелі.
Фан-клуб беларускага року – гэта нефармальнае аб’яднанне, створанае Беларускай Музычнай Альтэрнатывай для гуртавання аматараў беларускай музыкі з розных куткоў Беларусі з мэтай папулярызацыі айчыннай музычнай культуры.
У межах сустрэчаў адбываюцца дыскусіі на музычныя тэмы.
Аўтары кніг “Праз рок-прызму” і “222 альбомы беларускага року” Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй прэзентуюць свае выданні.
Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй – знакамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80-х гадоў. Іх першая кніга “Праз рок-прызму” выйшла ў 1989 годзе ў ЗША.
“222 альбомы беларускага року” – працяг іх першай кнігі (без аніякіх паўтораў). Выданне ўяўляе сабой практычна энцыклапедыю беларускай музыкі, бо праз выданне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра альбомы нашых камандаў, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі і іншых краінах ад 1930-х гадоў да нашых дзён.
Усім наведнікам у падарунак дыск “Фестывальны рух Беларусі” ад фан-клубу “Будзьма свабоднымі”.
Беларускія барды Андрэй Плясанаў і Таццяна Беланогая знаёмяць аматараў са сваёй творчасцю.
Наступныя сустрэчы:
22 траўня. Брэст, вул. Маладагвардзейская, 14/1 (кафэ-бар “Вектар”). У 18.00.
24 траўня. Ворша, музей Ул. Караткевіча (вул. Леніна, 26). У 18.00.
26 траўня. Гомель, вул. Палеская, 52. У 18.00
Уваход вольны!
Даведкі: 6490888