Фэст «Гальшанскі замак 2022» вяртаецца!

Заўтра, 6 жніўня, у Гальшанах (Ашмянскі раён, Гарадзенская вобл.) пройдзе ХІ сярэднявечны фестываль «Гальшанскі замак».


165.jpg

Праграма фестывалю вельмі насычаная і разнастайная:

а 16-й у касцёле св. Іаана Хрысціцеля адбудзецца бясплатны арганны канцэрт з класічнымі творамі Баха, Гуно, Гендэля, Агінскага ды інш.;

а 17-й, каля сцен Гальшанскага замка распачнецца відовішчнае коннае шоу ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Рыцары Францыі» і «Секерж»

сярэднявечныя гульні і забавы, майстар-класы, выстава-продаж работ рамеснікаў, фудкорты, экскурсія па Паўночнай вежы замка, знакаміты Гальшанскі пернік, вогненнае шоу, лучны цір, ткацкая мацстэрня, пляцоўка для фехтавання і многае іншае!

Білеты: дарослы — 10 рублёў, дзіцячы — 7 рублёў, дзецям да 5 гадоў - бясплатна!

Інфалінія: +375 299 397 856, +375 291 019 188, 80 159 323 298