У Вільні прайшоў Велікодны суседскі фэст пісанак (фотарэпартаж)

31.03.2024 Культура

31 сакавіка ў Музеі Івана Луцкевіча дзеці распісвалі велікодныя яйкі ды рабілі папяровых птушанят — сімвалы абуджэння прыроды. А ў панадворку музея гучалі беларускія і ўкраінскія велікодныя песні, акторы і акторкі Вулічнага тэатра «Вір» забаўлялі малых і дарослых, можна было ўключыцца ў карагод ці навучыцца старадаўнім танцам.


fest_pisanki_02.jpg
Пісанкі, створаныя ўдзельнікамі свята

Суседскі фэст пісанак арганізавалі Грамадзянская ініцыятыва ды Беларуская прастора. Нагода зразумелая — каталіцкі Вялікдзень і святкаванне прыходу вясны. З надвор’ем пашанцавала — сонца і больш за 20 градусаў цяпла — сама тое для спеваў, танцаў і гульняў на вуліцы.

fest_pisanki_01.jpg 

fest_ihar_i_stefan_sluczaki.jpg
Моўны актывіст Ігар Случак з сынам Стэфанам

fest_stefan_sluczak_02.jpg
Стэфан Случак

Як заяўлялі арганізатары, мэта фэсту — стварыць творчае асяроддзе, дзе дарослыя ды дзеці, прадстаўнікі розных культур змогуць пазнаёміцца, падтрымаць адно аднога і проста добра правесці час. Гэта, здаецца, атрымалася. Украінкі і ўкраінцы добра разумеюць беларускую («для мяне гэта было нечаканасцю, прызналася Budzma.org украінская наведвальніца фэсту), а беларускі і беларусы — украінскую.

Цікаўным наведнікам прапанаваліся міні-лекцыі пра старажытныя і хрысціянскія абрады ды сімвалы на розных мовах.

Адкрываў вулічную праграму фэсту украінскі гурт Star — выканне дзецьмі вясенніх ды велікодных украінскіх песень было цёпла ўспрынята публікай.

fest_ukr_Star.jpg
Карагоды ад украінскага гурта Star

Затым выйшаў гурт «Беларускі цуд» пад кіраўніцтвам Святланы Чакушкі. Не спыняючы выканання вясенніх ды велікодных песень гурт зладзіў усеагульны карагод, у які ўключыліся літаральна ўсе госці фестывалю — і малыя, і дарослыя.

belaruski_cud_01.jpg
Выступае гурт "Беларускі цуд"

belaruski_cud_swiatlana_czakuszka_01.jpg
На першым плане кіраўнічка гурта "Беларускі цуд" Святлана Чакушка

belaruski_cud_03.jpg
Карагод разам з гуртом "Беларускі цуд"

І на заканчэнне фэсту дудар Вячка Красулін з сябрамі-музыкамі зладзілі майстар-клас па старадаўніх танцах.

tancy_wiaczka_adam.jpg
Вячка Красулін і Адам Ормс

belcud_03.jpg
Удзельніцы гурта "Беларускі цуд"

karahod_belcud_01.jpg
Карагод

belaruski_cud_02.jpg

Рыгор Сапежынскі, Budzma.org