Фэстываль «Be2gether» пройдзе ў апошнія выходныя чэрвеня

24.02.2010 Музыка

Арганізатары міжнароднага фэсту «Be2gether» абвесьцілі даты імпрэзы — 25–27 чэрвеня. Месца правядзеньня застаецца нязьменным — на землях замку Нарвілішкі, што ў 100 мэтрах ад беларуска-літоўскай мяжы.

Як і ў мінулыя гады, на сцэнах «Be2gether» выступяць выканаўцы з розных куткоў сьвету, у тым ліку некалькі прадстаўнікоў Літвы і Беларусі. У мінулыя гады хэдлайнэрамі мерапрыемствы былі Morcheeba, Bloodhound Gang, Therapy, Tricky, Groove Armada, Gogol Bordello, Clawfinger. Беларусь прадстаўлялі «Ляпіс Трубецкой», NRM, Drum Ecstasy, IQ48, Osimira, The Toobes, Mauzer. Тэкст цалкам.

Тэгі: