Фэстываль клубнай культуры ў Гродна

21.10.2008 Музыка

Фэстываль сучаснай клубнай культуры Energetico 2008 адбудзецца ў Гродна 24 кастрычніка.

Падзея будзе арганізаваная ў клубе “Парламент”. Як паведаміў карэспандэнту “Твайго стылю” адзін з арганізатараў мерапрыемства, у Гродна гэта ўжо 10 Фэстываль. Ён пачынаўся з клубнага руху, потым рабіўся ўсё больш папулярным і зараз збірае аудыторыю да тысячы чалавек.

На Фэсце будуць прадстаўленыя паралельныя клубныя рухі – розныя віды танцавальнай клубнай культуры, запрошаныя ды-джэі з Польшчы, Чэхіі і Беларусі, танцоры з Мінску. У дадатак з Віцебску прывязуць вялікую лазерную ўстаноўку.

Квіткі на Фестываль можна будзе набыць у касе рэстарана “Гродна”.

Сашка Верацейчык

Тэгі: