У дворыку пры Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве (Foksal 11) адбудзецца фестываль нямога кіно «Нямая ліхаманка» з жывой музыкай кампазітараў з Беларусі Польшчы. Паказы запланаваныя на жнівень і верасень.
У межах фестывалю пакажуць чатыры нямыя фільмы — з Украіны, Польшчы, Германіі і Беларусі.
Будзе гучаць музыка, якую напісалі беларускія і польскія кампазітары спецыяльна для гэтых фільмаў.
Для гледачоў зайграюць: Дар’юш Пшыбыльскі (арган Гэманда), Аляксандра Хмялеўска (фартэпіяна, электроніка), Філіп Спорняк (віяланчэль), Вольга Падгайская (фартэпіяна), Five-Storey Ensemble.
14 жніўня, 20:00 — «Прыгоды паўрубеля» (Украіна, 1924).
21 жніўня 20:00 — «Белы след» (Польшча, 1932).
28 жніўня, 20:00 — «Фаўст» (Германія, 1926).
4 верасня, 20:00 — «Прастытутка» (Беларусь, 1926).
«Прастытутка» — чорна-белы нямы мастацкі фільм, пастаўлены рэжысёрам Алегам Фрэліхам, выпушчаны ў 1926 годзе кінакампаніяй «Белдзяржкіно».
Фестываль ладзіцца пры падтрымцы вядомага мецэната Мацея Радзівіла.
Квіткі можна ўзяць па спасылцы.