Фільм Руслана Фядотава атрымаў узнагароду Міжнароднага кінафестывалю у Амстэрдаме

19.11.2022 Кіно

Дакументальны фільм рэжысёра Руслана Фядотава «Away» (Прэч) атрымаў узнагароду як «Лепшы кароткаметражны фільм» на Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме.


IDFA.jpg

Журы ўзнагародзіла стужку «Away» з наступнай фармулёўкай: «Смелы фільм, у якім мы адчуваем дзёрзкі погляд рэжысёра і пяшчоту, з якой ён сочыць за сваімі героямі. Фільм пра людзей, выцесненых са сваёй зямлі, дзе боль ператвараецца ў пяшчоту, а мастацтва ператвараецца ў супраціў. Мы адчуваем наступствы вайны праз успаміны, жэсты, выразы».

Фільм распавядае пра 16-гадовых украінскіх уцекачоў Андрэя і Алісу, якія дапамагаюць у школе для дзяцей бежанцаў у Будапешце.

Рэжысёр Руслан Фядотаў — магілёвец, які жыве і працуе ў Маскве. Летась ён таксама ўдзельнічаў у фестывалі дакументальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме і атрымаў у галоўным конкурсе адразу дзве ўзнагароды за стужку «Куды мы едзем» — дакументальную трагікамедыю пра маскоўскае метро. Фільм прызналі лепшым поўнаметражным дэбютам, а здымкі — лепшай аператарскай працай.

Чытайце яшчэ:

Рэжысёр Руслан Фядотаў: «Калі ты не чуеш людзей, ты сам у сябе адымаеш будучыню»