• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.12.2022 | Кіно

Нашумелы фільм «Купала» ўсё ж пакажуць, але ў Шатландыі і пірацкую версію

Навошта шатландцам глядзець «Купалу» і чаму паказ можа быць юрыдычна незаконным, распавёў журналіст і кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі ў тэлеграм-канале «Свяшчэнны Белавуд».


maxresdefault.jpg

Версія фільма — пірацкая?

Забаўляльны цэнтр Sammerhall у шатландскім Эдынбургу правядзе прэм’еру «Купалы». Сеанс фільма павінен адбыцца 8 снежня ў 19 гадзін. На паказ прадаюцца квіткі: 8 фунтаў за анлайн-куплю, 10 фунтаў за ўваход, для беларусаў і ўкраінцаў з пашпартам — бясплатна.

Гэта паказ пірацкай недапрацаванай версіі фільма, якую злілі ў сеціва телеграм-каналы восенню 2020 года. Вось як праект апісваецца на сайце забаўляльнага цэнтра: «Не ўпусціце магчымасць убачыць гэтую гістарычную эпапею, якая забаронена ў Беларусі ў першую чаргу праз тое, што фільм жорстка асвятляе гістарычныя рэпрэсіі супраць тых, хто крытычна ставіцца да дзяржаўных органаў і вядзе да распальвання дыктатарафобіі!»

Што думае стваральнік фільма і адміністрацыя забаўляльнага цэнтра?

Рэжысёр фільма Уладзімір Янкоўскі пацвердзіў Тарасу тарналіцкаму, што нічога не ведае пра паказ фільма ў Вялікабрытаніі. І заявіў, што гаворка хутчэй за ўсё ідзе пра пірацкую копію фільма.

У забаўляльным цэнтры Sammerhall журналісту адказалі па электроннай пошце, што таксама не ў курсе сітуацыі, што ў іх паказваюць пірацкі кантэнт і паабяцалі, што адкажуць пазней.

Што думае на гэты конт кінааглядальнік Тарналіцкі?

«Я са свайго боку магу адзначыць, што за апошнія два гады перагледзеў стаўленне да прагляду злітай у сетку і недапрацаванай версіі фільма.

За гэты час стала ясна, што Мінкульт разам з "Беларусьфільмам " канчаткова паклалі фільм на паліцу. Навін аб ім больш не з’яўляецца, а значыць, і магчымасці ўбачыць стужку ў бліжэйшай будучыні не будзе.

Таму нічога страшнага ў паказе для адукацыйных мэтаў няма», — піша журналіст, але звяртае ўвагу, што за продаж квіткоў на кінапаказ арганізатараў могуць прыцягнуць да адказнасці ў той жа Шатландыі. «Гэта ўжо парушэнне закона аб інтэлектуальнай уласнасці і аўтарскім праве», — рэзюмуе Тарас Тарналіцкі.

«Купала» — гэта біяграфічны фільм аб жыцці і смерці нацыянальнага паэта Янкі Купалы. Яе здымаў рэжысёр Уладзімір Янкоўскі на кінастудыі «Беларусьфільм». Карціна здымалася ў 2019 і 2020 гадах, але так пасля і не была паказана ў Беларусі. Адзіны публічны паказ адбыўся на Маскоўскім кінафестывалі «Маскоўская прэм’ера» восенню 2020 года.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Гурт ДОМ Сувязі выпусцілі кліп на песню «Спи»

Учора менскі гурт «Дом Сувязі» апублікаваў песню «Спи». Гэта кранальная і месцамі балючая рэфлексія, разам з цёплым...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

29 сакавіка сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Пра...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»

Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»

Як вялікі князь Гедымін спрабаваў замірыцца з Захадам і чым скончыліся яго спробы? Малавядомыя факты сярэднявечнай...

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Гурт ДОМ Сувязі выпусцілі кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип