Як пішуць яго паплечнікі, гэта адбылося 17 ліпеня. Раней Уладзімір Мацкевіч знаходзіўся ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
У магілёўскай турме палітвязень будзе да разгляду апеляцыйнай скаргі (сам асуджаны адмовіўся яе падаваць, але адвакат гэта зрабіў) і накіравання ў калонію.
Уладзіміра можна падтрымаць грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі.
Адрас:
Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.
Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік Лятучага ўніверсітэта. Быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. 23 чэрвеня 2022 года асуджаны да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.