Філосафу Уладзіміру Мацкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Філосафу Уладзіміру Мацкевічу яшчэ на месяц працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паведамляе тэлеграм-канал methodology_by.


24.jpg

Фота Дзіяны Серадзюк

Нагадаем, што Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня, яму выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Мінску.