У аўторак, 23 чэрвеня, у Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларусь — гэта святое». Гэта першае выданне аўтара, якое пабачыла свет пасля яго выхаду на волю.
У зборнік «Беларусь — гэта святое» увайшоў 71 малюнак беларускіх храмаў, якія Павел ствараў у турмах і калоніі для свайго сына Францішка (пакуль малюнкі цалкам не забаранілі адсылаць у лістах). Таксама пад вокладкай сабраны 71 выслоўе і 22 вершы.
Адметна, што ў апошнія гады зняволення турэмная цэнзура не выпускала вершы на волю, таму Паўлу даводзілася вучыць іх на памяць. Большасць паэтычных твораў, змешчаных у кнізе, публікуецца ўпершыню.
Падчас імпрэзы, акрамя выступу аўтара, чакаюцца словы і падтрымка ад запрошаных гасцей. Усіх ахвотных запрашаюць далучыцца да сустрэчы.
Дата: 23 чэрвеня (аўторак)
Час: 18:00 (час мясцовы)
Месца: Вільня, Візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60).
Уваход вольны!