19 – 22 ліпеня ў горадзе Тэрнопаль на пляцоўцы іпадрому ў чарговы раз пройдзе адзін з найбуйнейшых опэн-эйраў Украіны – фестываль «Файне Мисто», які ў мінулым годзе быў названы лепшым у краіне згодна з Karabas Live.
У астатні дзень, 22 ліпеня, на галоўнай сцэне разам з такімі калектывамі як The Rasmus, Amaranthe, Тартак, Порнафільмы выступіць беларускі гурт – пераможца адборачнага тура, які вызначыцца ўжо ў пятніцу, 22 чэрвеня, у мінскім клюбе «Бруге».
Пасля дзьвух этапаў адбору ў фінальную частку патрапілі 6 гуртоў: арт-фолк праект Аляксея Варсобы і Ірэны Катвіцкай – Warsoba, построк і эксперыментал гурт – The Glitchhh, меладычны індзі калектыў – PAULINN, індзітрэшаграрок – Разбітае Сэрца Пацана, альтэрнатыўны рок ад Mission Jupiter і маладыя менскія электроншчыкі K3TYVANA.
Хто ж ў выніку будзе названы лепшым калектывам і выступіць на галоўнай сцэне Файне Мисто, гледачы і журы вызначаць ужо 22 чэрвеня падчас фінальнага канцэрту ў мінскім клубе Бруге.
Прыходзь і падтрымай свой любімы гурт!
Пачатак а 18.00 Квіткі ад 8 рублёў на www.graffiti.by
Даведкі па тэлефоне: 638-4444 https://vk.com/finalfaine
Паводле арганізатараў