Фонд TUTAKA і Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку 21 лютага запрашаюць на фінал ІV Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы. Падчас Конкурсу адбудзецца захапляльны і інтэрактыўны канцэрт Андруся Такінданга (Recha, Harotnica) і Аквалерыіі (Kriwi, Harotnica).
Галоўная мэта конкурсу — паглыбленне цікавасці беларусаў усяго свету да беларускай культуры, гісторыі і літаратуры, а таксама ўмацаванне агульнай культурнай супольнасці па-за межамі краіны.
Конкурс да Дня роднай мовы арыентаваны не толькі на аматараў беларускай літаратурнай мовы, але і прыхільнікаў беларускіх гаворак, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай культуры памежжа. Гэта конкурс для тых, хто любіць жывое слова і хоча паспрабаваць свае сілы ў дэкламатарскім майстэрстве.
Конкурс праводзіцца ў гібрыдным фармаце, даючы магчымасць беларусам з усяго свету падзяліцца сваёй любоўю да беларускай паэзіі!
З дасланых відэазаявак журы абрала 25 фіналістаў, якія сустрэнуцца ў Беластоку і выступяць у наступных катэгорыях:
Катэгорыя I — дзеці ад 5 да 8 гадоў
Катэгорыя II — дзеці ад 9 да 12 гадоў
Катэгорыя III — моладзь ад 13 да 17 гадоў
Катэгорыя IV — дарослыя (18+)
Катэгорыя V — «Мастацкае відэа» (спецыяльная намінацыя)
Магдалена Таранта, ураджэнка Гайнаўкі, акторка Вроцлаўскага сучаснага тэатра
Алена Зуй-Вайцяхоўская, акторка, музыка, голас гурта ZUI
Андрэй Сцепанюк, паэт ды педагог
Зміцер Косцін, журналіст, кіраўнік рэдакцыі нацыянальных меншасцей Польскага Радыё Беласток
У фінале возьмуць удзел 25 канкурсантаў.
Дата: 21 лютага
Час: 17:00
Месца: Беластоцкі тэатр лялек
Уваход вольны.