13 чэрвеня на VOKA адбудзецца першая кіберспартыўная трансляцыя на беларускай мове: відэасервіс пакажа фінал аднаго з найбуйнейшых турніраў па Dota 2 – WePlay Animajor 2021. Стрым пачнецца ў 19:00. А для жадаючых у гэты ж дзень будзе арганізаваны сумесны прагляд трансляцыі на вялікім экране адной з мінскіх рэстарацый.
Весці трансляцыю будуць выпускнікі Школы кіберспартыўных каментарараў. Размаўляць адзін з адным і з гледачамі і расказваць аб ходзе вырашальнай гульні яны будуць па-беларуску. Як вызначыцца лёс дзвюх мацнейшых каманд і якая з іх заваюе перамогу? Гледачы VOKA даведаюцца аб гэтым у рэжыме рэальнага часу.
WePlay Animajor 2021 праходзіць у Кіеве з 2 па 13 чэрвеня. Яго ўдзельнікі – 18 топавых саставаў па Dota 2 з усяго свету: па чатыры каманды прадстаўляюць Еўропу і Кітай, па тры – СНД і Паўднёва-Усходнюю Азію і па дзве – Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Агульная сума прызавых, якую падзеляць паміж сабой уладальнікі першых васьмі месцаў, складае 500 тыс. долараў ЗША.
Каля сваіх экранаў далучыцца да трансляцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя. А самыя адданыя фанаты кіберспорту і Dota 2 змогуць сабрацца ў рэстаране Rib Raw па вул. Гікалы, 7 у Мінску, каб разам пабалець за ўдзельнікаў гранд-фіналу і ўбачыць, як вызначыцца пераможца, на вялікім экране і ў кампаніі аднадумцаў. Трапіць на прагляд можна пасля рэгістрацыі па спасылцы
ў групе VOKA Gaming у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.
Паводле прэс-рэлізу