Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Якія словы ў творах Караткевіча выцірала цэнзура? Адкуль назва рамана «Нельга забыць» і для каго напісаны дэтэктыў «Чорны замак Альшанскі»? Пра што насамрэч «Ладдзя роспачы» і дзе працяг рамана «Каласы пад сярпом тваім»? Пра што Уладзімір Сямёнавіч спрачаўся з цэнзарамі? «Донжуанскі спіс Караткевіча» — што з ім не так? Урэшце, як Караткевіч стаў Караткевічам? Адказы — у нашым відэа.