Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Як пісьменнікі хавалі свае таемныя раманы? Як выглядала першая сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа? Што прывозіў сябрам з замежжа Макім Танк? Пра што марыў Караткевіч? Хто падпісваў дакументы за Купалу, а хто рамантаваў аўто Быкава? Чаму верш Ніла Гілевіча скончыўся словам «срака» і чаму Андрэй Макаёнак ледзве не задушыў Пятра Глебку? Дзе ў Менску шукаць Дом пісьменнікаў? Пра ўсё — у нашым відэа!
Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.