Традыцыйная беларуская культура — гэта нашая сувязь з мінулым, патрэбная, каб не знікнуць у будучыні, піша тэлеграм-канал @tutaka_fond.
У серыі лекцый каманда фонду TUTAKA спрабуе наблізіць нацыянальную спадчыну беларусаў з Беларусі і Падляшша, тое, што робіць нас адметнымі ў гэтым свеце.
У цыкле «Хто ты гэткі?» пра традыцыйны беларускі спеў, абрады і рамёствы, а таксама падляшскі беларускі ручнік і драўляную архітэктуру Падляшша распавядаюць запрошаныя госці з Польшчы ды Беларусі.
Кожны фільм мае субтытры на польскай ды беларускай мовах.
Фільмы фінансаваныя з датацыі Міністэрства Унутраных Спраў і Адміністрацыі Польшчы ў межах праекту: «Традыцыйная беларуская культура — лекцыі».