Фотаархіў VEHA запрашае падзяліцца сямейнымі фотаздымкамі

Незалежны фотаархіў VEHA, які займаецца архіўнай беларускай фатаграфіяй, абвясціў збор сямейных фотаздымкаў, зробленых да 1980-га года на тэрыторыі сучаснай Беларусі.


FotazdymkiСкрыншот: veha-archive.org

Як даслаць свае фотаздымкі?

Сюжэт фотаздымкаў:

◾ на фоне тканага дывана
◾ вясельныя фота
◾ пахавальныя фота
◾ чалавек абдымае/сядзіць на дрэве
◾ на фоне разбураных будынкаў

Адсканаваныя фотаздымкі ў добрай якасці (мін. 2500 px) з подпісам: «Год? Месца? Каму належыць архіў?» неабходна даслаць на пошту archive.veha@gmail.com

Дасланыя фота будуць апублікаваныя на сайце Veha і, магчыма, у кнігах. Так архіўныя сямейныя фотыздымкі стануць часткай візуальнай гісторыі Беларусі.

Праект Veha ўжо больш за пяць гадоў збірае старыя здымкі. Гэта публічны адкрыты лічбавы фотаархіў, які мае на мэце стварыць альтэрнатыўны механізм захавання фрагментаў беларускай гісторыі — «той нябачнай гісторыі, якая рэдка трапляе ў падручнікі». На сённяшні дзень больш за 2 000 чалавек даслалі Veha фатаграфіі для пяці тэматычных калекцый.

Чытайце яшчэ: Леся Пчолка: «Мы сабралі тысячы здымкаў, якія ніхто раней не бачыў»