Фотафакт: Як бы выглядала Фара Вітаўта ў сучасным Гродне

30.07.2015 Культура

Беларускі рэканструктар Аляксандр Пінчук з дапамогай кампутара ўзнавіў гарадзенскую Фару Вітаўта на фота сучасанага Гродна. Гэта праца хуткімі тэмпамі разляцелася па сацыяльным сеткам.

Вырасла ўжо два пакалення гарадзенцаў, якія не бачылі Фары Вітаўта – самага першага і адметнага касцёла нашага горада. Мы быццам ужо прызвычаіліся да яго адсутнасці, але ўсё роўна адчуваем сябе неўтульна на галоўнай плошчы Гродна.

Аляксандр Пінчук дапамог гарадзенцам ўбачыць галоўны храм горада (знесены ў 1961 годзе) у сучасным Гродне

Фара Вітаўтагэта храм з багатай гісторыяй і няпростым лёсам, які пабываў і галоўным парафіяльным каталіцкім касцёлам, і праваслаўным сафійскім саборам. Нязменным было тое, што на працягу многіх стагоддзяў ён быў галоўным храмам горада на Нёмане.

Гэта першы каталіцкі храм на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, заснаваны легендарным Вітаўтам і больш вядомы па імені заснавальніка як Фара Вітаўта (ад нямецкага слова pharre (прыход)). Храм перажыў мноства пажараў і глабальных перабудоў. Аб першапачатковым абліччы можна толькі здагадвацца, грунтуючыся на апісаннях і найбольш ранніх гравюрах.

Я паспрабаваў паiмправiзiраваць на аснове даступных у інтэрнэце абмераў і замалёвак Т. Макоўскага, – напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Аляксандр Пінчук.

Таксама Аляксандр займаецца замкамі Беларусі. Па яго дадзеных, па ўсёй краіне налічваецца каля 150 старажытных крэпасцяў або іх рэшткаў. 38 ўключаны ў праграму “Замкі Беларусі”, якая прадугледжвае іх рэстаўрацыю і кансервацыю.

Па падліках рэканструктара, каля 9 замкаў у Гарадзенскай вобласці яшчэ можна аднавіць. Напрыклад, Крэўскі замак або Любчанскі замак.

 

Твой стыль

 

 

Тэгі: