Фотавыставу Наталлі Дораш «Карані» прадставяць у Беластоку

04.01.2022 Афіша

Выставу фатографкі Наталлі Дораш «Карані» пакажуць у Беластоку.


photo_2022-01-04_12-21-23.jpg

Гэты фотапраект утрымлівае больш за 70 здымкаў, зробленых цягам апошніх 10 гадоў у ваколіцах Гродна. Адкрыццё выставы пройдзе 5 студзеня ў прасторы “МедыяПорт Беларусь у Беластоку”, па адрасу Sienkiewicza, 44. Пачатак імпрэзы а 18.30.