Фотавыстава пра беларуска-польскае памежжа

31.10.2008 Культура

Фотамастакі з Гарадзеншчыны возьмуць удзел у выставе “Паміж Нарвай і Нёманам”.

Прэзентаваныя на ёй працы 19 фатографаў з Польшчы і Беларусі былі зробленыя ў час плэнэру, арганізаванага на тэрыторыі Нарвянскага нацыянальнага парку. Працы прысвечаныя прыроднай і культурнай разнастайнасці беларуска-польскага памежжа. Сярод аўтараў выставы будуць і гарадзенцы Марыя Марцінкевіч, Алена Перасаляк, Станіслаў Сідаровіч.

Адкрыццё выставы “Паміж Нарвай і Нёманам” запланавана на 20 лістапада ў Малой галерэі Беластоцкага цэнтру культуры.

В. Дрэма

Тэгі: