2 сакавіка ў Вілейскай залі выстаў імя Н.Сілівановіча адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы “Пятае Евангелле” фатографа каталіцкага культурна-рэлігійнага часопіса “Дыялог” Карнеліўша Консэка.
Выстава адчыненая да 27 красавіка.
Карнеліўш Консэк
Нарадзіўся ў 1962 годзе ў г. Прушкаў (Польшча).
1981 – прыняў манаства ў ордэне Місіянераў Божага Слова (SVD).
1982-1984 курс філасофіі ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Нысе (Польшча).
У 1988 скончыў Духоўную семінарыю ў г. Пенежа.
1986-1988 скончыў Студыю Паліграфіі ў Варшаве па спецыяльнасці “Тэхнічны рэдактар. Фатограф”, займаў пасаду намесніка дырэктара Друкарні ў Ласкавіцах Паморскіх (Польшча).
1994-1998 працаваў у Рыме (Італія).
З 1998 года кансультант па пытаннях паліграфіі, фотаграф каталіцкага культурна-рэлігійнага часопіса “Дыялог” у Баранавічах (Беларусь).
Выстаўляў свае працы ў Польшчы, браў удзел у фотаконкурсах “Хлеб штодзённы”, “Дарогі жыцця”, якія таксама праходзілі ў Польшчы.
Тэгі: Вілейка