Выйшаў новы трэйлер серыяла «Аснова» паводле раманаў Айзека Азімава

30.06.2021 Кіно

Стрымінгавы сервіс Apple TV + апублікаваў новы трэйлер навукова-фантастычнага серыяла «Аснова» паводле аднайменнага цыкла раманаў Айзека Азімава, паведамляе Esquire.


Дзеянне будзе адбывацца ў Галактычнай імперыі, якая ахоплівае ўвесь Млечны Шлях. Серыял раскажа пра групу выгнаннікаў, якія прадказваюць канец цывілізацыі і спрабуюць выратаваць чалавецтва.

Галоўныя ролі граюць Джарэд Харыс («Чарнобыль», «Карона») і Лі Пейс («Вартавыя галактыкі», «Хобіт»). Выканаўчым прадзюсарам выступіў Дэвід С. Гоер ( «Тэрмінатар: Цёмныя лёсы», «Цёмны рыцар»).

Серыял будзе складацца з дзесяці серый. Прэм’ера адбудзецца на Apple TV+ 24 верасня.