Папа рымскі Францыск выказаўся наконт вайны ва Украіне і заклікаў спыніць «гэта вар’яцтва», паведамляе «Новы Час».
«Ва Украіне цякуць рэкі крыві і слёз. Гэта не проста ваенная аперацыя, а вайна, якая нясе смерць, разбурэнні і галечу», — сказаў папа рымскі Францішак падчас штотыднёвага звароту да вернікаў у Ватыкане.
«У гэтай змучанай краіне з кожнай гадзінай расце неабходнасць у гуманітарнай падтрымцы. Вайна — гэта вар’яцтва. Калі ласка, спыніцеся», — дадаў папа Францішак.