Выкладчыкі Оксфарда, Кембрыджа і Стэнфарда правядуць бясплатныя анлайн-лекцыі па псіхалогіі і дызайне

04.07.2021 Адукацыя

Вышэйшая школа «Среда Обучения» запускае цыкл бясплатных анлайн-лекцый па псіхалогіі, дызайне і дызайне інтэр’ераў, паведамляе knife.media.


У ролі лектараў выступяць эксперты-практыкі з розных краін, а таксама выкладчыкі Кембрыджскага, Оксфардскага, Стэнфардскага універсітэтаў і іншых вядучых ВНУ свету. У канцы занятка спікерам можна будзе задаць пытанні.

У ліпені вы можаце паслухаць: — прафесара Шеры Джонсан з Каліфарнійскага універсітэта ў Бёрклі, якая вывучае афектыўныя растройствы;

— ілюстратара Пола Карасіка, аўтара коміксаў і карыкатур для The New Yorker;

— архітэктара Лізу Такер, якая раскажа пра мінімалізм і ўстойлівы дызайн.

Сустрэчы будуць праходзіць кожны тыдзень у прамым эфіры на англійскай мове з сінхронным перакладам. Усяго з ліпеня па верасень пройдзе больш за 30 вэбінараў.

Для ўдзелу трэба толькі зарэгістравацца тут.