Былы кіраўнік грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук затрыманы яшчэ на 10 сутак у дадатак да ранейшых 12-ці, паведамляе «Новы час».
Гэтым разам — па крымінальным артыкуле 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Нагадаем: Віктар Фянчук быў затрыманы 1 верасня, увесь гэты час ён знаходзіцца на Акрэсціна.
Віктар Фянчук — прафесійны арнітолаг. У 2014 годзе пераехаў з Мінска ў вёску Каменюкі Камянецкага раёна, на ўскраіне Белавежскай пушчы. Адзін з галоўных праектаў Віктара — гэта вывучэнне арэалу жыццядзейнасці ваўкоў.