Фестываль “FOLK THE SYSTEM”

У Менску стартуе першы на Беларусі фестываль, прысвечаны музыцы мадэрн-фолк і фолк-рок, што атрымаў назву “FOLK THE SYSTEM”.

Як вы адразу заўважылі,  назва гэтай імпрэзы мае пэўнае падабенства з вядомым  анархічным   рэвалюцыйным  лозунгам, але што ж укладаюць у гэтую назву аўтары-стваральнікі?

На жаль, фолк-музыка атаясамліваецца ў простых слухачоў толькі са спевамі аўтэнтычных бабулек ці з застольнымі  пляскамі  народных ансамбляў  на фестывалі “Дажынкі”. Але ж гэта далёка не так!

Сучасная фолк-культура вельмі шматгранная і ўключае ў сябе сімбіёз розных стыляў і напрамкаў, а жывыя выступы мадэрн-фолк калектываў  не саступаюць па драйву выканаўцам альтэрнатыўнай сцэны.

Менавіта гэты ўстояны погляд мусяць разбурыць арганізатары “FOLK THE SYSTEM”. Ляснем фолкам па сістэме няверных поглядаў і стэрэатыпаў!

Фалканем сістэму!!!!

Фестываль плануе быць рэгулярным і збярэ на сваіх пляцоўках лепшых мадэрн-фолк выканаўца , як з розных куткоў Беларусі, так і з усяго свету!

Таму  – на старт! 14 снежня, клюб “Гудвін”.

berserk_sok(малпа)mail.ru

Тэгі: