Фестываль-кірмаш «Залессе запрашае сяброў» адбудзецца 8 жніўня 2009 года ў маёнтку Міхаіла-Клеафаса Агінскага (вёска Залессе Смаргонскага раёна).
У праграме фестываля-кірмаша: выстава-продаж вырабаў народных майстроў, плэнэр мастакоў, экскурсія по маёнтку Агінскіх, канцэрт мастацкай самадзейнасці былых і цяперашніх жыхароў Залесся і навакольных вёсак. Тут можна будзе пакаштаваць традыцыйныя мясцовыя стравы і напоі, навучыцца іх гатаваць. “Запрашаем на паланэз!”, дзе вас навучаць першым крокам гэтага вядомага ў даўніну танца. Можна будзе і “сфатаграфавацца з уладаром маёнтка Агінскім”, заказаць свой партрэт у мясцовага мастака. Вы можаце набыць мясцовыя сувеніры з візітоўкай Залесся, дары Залесскай зямлі – бульбу і гародніну, грыбы і ягады, мёд, малоко і мясцовыя сыры, натуральныя яйкі і масла…
Вы і самі можаце прыняць удзел у свяце, прывезці на продаж вашы вырабы, ці прыняць удзел у канцэрце (папярэдне дамовіўшыся з арганізатарамі).
Пачатак з 11 гадзін.
Даехаць ў Залессе вельмі зручна:
– на аўтамабілі, конях і ровары – по старой шашы Мінск-Вільня праз Маладзечна (ад Мінска – каля 90 км);
– на электрычцы “Мінск-Маладэчна” да Маладэчна, а потым дызелем “Маладэчна-Гудагай” (адпраўляецца з Маладэчна ў 8-30);
– на рэйсавых аўтобусах і “маршрутках”, якія ідуць праз Смаргонь.
Далей – пытайцеся ў мясцовых жыхароў пра маёнтак Агінскага.
Дадатковая інфармацыя і даведкі па тэл. 801592-92136 ці па мабільнаму: 8029-3786306.
Аргкамітэт