• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.08.2010 | У краіне Адукацыя

Фестываль нефармальнай адукацыі

Унёсак  адукацыйных праграм  і праектаў у паляпшэнне якасці жыцця беларусаў  з’яўляецца мэтай ІІІ-га Фестывалю нефармальнай адукацыі, які адбудзецца 8-10 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я.Рау. Удзел у імпрэзе возьмуць прадстаўнікі грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных арганізацый і установаў з Беларусі, Нямеччыны і іншых краін.

Задачы  Фестывалю 2010:

1. Прадставіць нефармальную адукацыю як сістэму, якая забяспечвае развіццё сацыяльных, грамадзянскіх, прафесійных кампетэнцый і творчых здольнасцяў асобы на працягу ўсяго жыцця.
2. Прэзентаваць разнастайнасць праграм (для моладзі, сталых людзей, сельскіх жыхароў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, сем’яў, жанчын, мужчынаў, прафесійных груп, няўрадавых арганізацый і інш.).
3. Спрыяць абмену досведам і наладжванню партнёрскіх сувязяў.
4. Абмеркаваць тэндэнцыі і стратэгіі развіцця нефармальнай адукацыі як інструмента павышэння якасці жыцця ў Беларусі і за мяжой.

На  працягу трох фестывальных дзён адбудуцца:

– прэзентацыі  разнастайных адукацыйных праграм  і праектаў;

– майстар-класы  ў выкананні найлепшых адукатараў;

– творчыя  конкурсы;

– дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;

– цікавая  культурная праграма;

– знаёмства  з патэнцыйнымі партнёрамі для рэалізацыі адукацыйных і асветніцкіх ініцыятыў.

Сёлетні Фестываль нефармальнай адукацыі адбудзецца ў межах Тыдня Нямеччыны ў Беларусі. Асобныя мерапрыемствы Фестывалю будуць прысвечаныя дэманстрацыі нямецкага досведу ў сферы адукацыі дарослых.

Фестывалі як форма прасоўвання нефармальнай адукацыі і адукацыі дарослых папулярныя ў многіх краінах свету. Беларусь далучылася да фестывальнага руху ў 2006 г. З таго часу Фестываль стаў традыцыйнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў і перспектыў развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі і ў еўрапейскіх краінах.

Мінулы Фестываль ў 2008 годзе сабраў на сваёй пляцоўцы больш за 200 прадстаўнікоў адукацыйных і асветніцкіх арганізацый, якія працуюць у сферы адукацыі дарослых і моладзі ў Беларусі, а таксама адукатараў з Германіі, Даніі, Польшчы, Расіі і Украіны. Каля 250 чалавек наведалі прэзентацыі шырокага спектру праграм арганізацый-удзельнікаў і майстар-класы па розных адукацыйных тэмах.

Арганізатарамі  Фестывалю выступаюць 14 адукацыйных і асветніцкіх арганізацый,  якія прадстаўляюць розныя сферы і напрамкі дзейнасці.

Кантакты  для сувязі:  +375 17 269-90-34

+375 33 619-60-68 – Аліна Радачынская

[email protected]

Падрабязная інфармацыя:

www.adukatar.net  www.dvv-international.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип