Фестываль падарункаў, майстар-класаў, сюрпрызаў і навагодніх цудаў у перакуленай дагары нагамі галерэі сучаснага мастацтва.

17.12.2010 Афіша

Галерэю перакуляць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін.

Для вас майстар-класы ад мастакоў:

Ганна Барэйка навучыць складаць арыгамі. Сакрэты ўнікальных паштовак, выкананых у тэхніцы «выцінанак», раскрые Вольга Бабурына. Як распісваць драўляныя фігуркі, распавядзе і пакажа Алена Карпілава. Пара цудоўных зайцоў — ваша здабыча на майстар-класе Галіны Лазарчык. Святлана Рыжыкава зробіць навагоднія віншаванні з паперы. Настасся Арыновіч навучыць вас рабіць пластыкавыя ўпрыгажэнні. Ірына Ражко – пластыкавыя цацкі. І Наталля Зямчонак зробіць разам з вамі араматычныя цацкі.

«Даліна злакаў» прынясе на фестываль радасці і сюрпрызы: дзеці зробяць аб’ёмныя паштоўкі і дызайнерскія цацкі. А тэатр ценяў перанясе ўсіх у сапраўдную казку!

З HP вы назаўжды запомніце свята, бо можна сфатаграфавацца ў перакуленай з ног на галаву галерэі і тут жа атрымаць здымак у падарунак.

Бар «Малако» гатуе адмысловыя напоі і дэсерт фестывалю: глінтвейн, гарачы шакалад і імбірнае печыва.

У кнігарні «ЛогвінаЎ» — чытанні дзіцячых кніг і літаратурныя сюрпрызы!

Дзякуем за дапамогу Ў афармленні фестывалю кампанiю «Жывыя фатэлi» Shishki.by.

Чакаем вас з 12 да 20 гадзін 25 і 26 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў»!

Уваход вольны!