Роўна 3 гады таму, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, у Беларусі пачаўся адзін з самых маштабных пратэстаў у гісторыі нашай краіны. Сёння беларусы свету правядуць «Дзень салідарнасці» — акцыі, прымеркаваныя да гэтай даты. Reform.by распавядае, дзе можна да іх далучыцца.
Мапа акцый у "Дзень салідарнасці"
У Літве месцам збору прызначаная Кафедральная плошча ў Вільні. Пачатак а 18:00. У Клайпедзе збор прызначаны ля аркі ў скверы Дане на 19:00.
У Польшчы беларусы збяруцца:
- у Варшаве ў 18:00 ля сабора каля Пражскага парку,
- у Кракаве ў 18:00 на плошчы Wielkiej Armii Napoleona,
- у Гданьску ў 18:00 каля фантана Нептуна,
- у Шчэціне ў 19:30 на плошчы салідарнасці,
- ва Уроцлаве ў 19:00 у NFM (plac Wolności 1).
- у Торуні ў 19:00 ля помніка Каперніку,
- у Лодзі ў 18:00 збор на Piotrkowska 155,
- у Познані а 18:00 на плошчы Адама Міцкевіча.
У Італіі ў Фларэнцыі мітынг запланаваны на 17:30 на плошчы Duomo 10. У Латвіі ў Рызе беларусы збяруцца ў 19:00 ля Нацыянальнай бібліятэкі.
У Грузіі ў Тбілісі збор прызначаны на 17:00 каля пасольства Беларусі, а ў Батумі — на 19:00 на плошчы Еўропы.
У Германіі акцыі пройдуць:
- у Берліне ў 18:00 збор на Otto-Braun-Straße 70-72;
- у Франкфурце-на-Майне ў 18:00 збор на Römerberg;
- у Брэмене ў 19:00 на Goethepl 1-3;
- у Чэхіі збор прызначаны на 18:00 у Празе на Вацлаўскай плошчы;
- у Ізраілі акцыя пройдзе ў Тэль-Авіве на плошчы Габіма ў 19:00.
Мерапрыемствы ў некаторых гарадах ужо адбыліся 5-6 жніўня. Акрамя таго, акцыі пройдуць і ў перыяд 10-13 жніўня. Яны пазначаны на афіцыйнай старонцы Дня салідарнасці.
Каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот "Будзьма разам!" , які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія імпрэзы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!