• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.04.2023 | Грамадства

Вы сапраўды такія захочаце купіць! Мінская мастачка намалявала гарадскія панэлькі і сталінкі. Цяпер з імі выпусцяць гадзіннік

Мінскі гадзіннікавы завод аб’явіў пераможцу конкурсу MUST ART гэтага года. Ім стала мінская мастачка Ліза Хіхлушка, якая адправіла свой варыянт дызайна гадзінніка. Цяпер лімітаваную калекцыю «аднастрэлачнікаў» ад завода «Луч» упрыгожаць мінскія панэлькі, сталінкі і вокны Траецкага.


Як распавяла Ліза ў каментары CityDog.io, ёй заўсёды падабалася працаваць з тэмай урбаністыкі. Асаблівая яе любоў — маляваць Мінск.

247.jpg

— Я разумела, што паўнавартасныя малюнкі будынкаў будуць дрэнна глядзецца на наручных гадзінніках, і тады мне прыйшла ідэя адлюстраваць «тэкстуры горада». Якія яны для Мінска? Я вылучыла тры асноўныя, на мой погляд: старая забудова, сталінкі і панэлькі.

248.jpg

— Да дызайну прыклала апісанне канцэпцыі, гэта было абавязковай умовай конкурсу: «Палатно са сталінскага ампіру, сплеценага з панэлькамі, месцамі ўбудоўваецца сучасная архітэктура і невялікія астраўкі з дамоў да пачатку 20-га стагоддзя, а між усім гэтым прасочваецца Свіслач з паркамі — неяк так можна апісаць тыповае аблічча Мінска».

249.jpg

Лімітаваную калекцыю легендарных «аднастрэлачнікаў» ад «Луча» з малюнкамі Лізы Хіхлушкі выпусцяць бліжэй да восені, так што час вызначыцца, які Мінск насіць на руцэ, у вас яшчэ ёсць.

250.jpg

251.jpg

252.jpg


Дарэчы, апроч гадзіннікаў Ліза малюе яшчэ і прынты для футболак.

У мастачкі ў калабарацыі з беларускім брэндам адзення «ХОЛОD» выйшаў настальгічны лімітаваны дроп пра Мінск. У рамках гэтага супрацоўніцтва з’явіліся тры работы: «Вароты Мінска», «Кола» і «Кукурузы».

253.jpg

254.jpg

Зусім нядаўна калекцыя папоўнілася прынтам яшчэ адной мінскай славутасці — Асмолаўкі.

255.jpg

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

valiancina_shauchenka
Культура

«Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці

Зварот да Лукашэнкі, дваровыя сустрэчы, турэмны трэш і словы як тэрапія: пра выбітных сучасных беларускіх аўтараў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Кіно
    Фільмы «Баба, Ваня і каза» і «Пасха Хрыстова» Дар’і Юркевіч сталі даступныя на платформе VODBLISK

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип