«Героі, якія выратавалі гонар Беларусі»

Публіцыст і аглядальнік Віталь Цыганкоў выказаўся пра значэнне вулічных антываенных акцый, якія адбыліся ўчора, 27 лютага, у Беларусі.


14681686_1345152348828348_5863408069120969457_n.jpg

Тыя сотні (папраўлена — тысячы) беларусаў, якія сёння выйшлі на вуліцы з украінскімі сцягамі, якія крычалі на вуліцах і каля выбарчых участках «Не вайне», які сабраліся з пратэстам каля будынку Генштабу, ведаючы, у якой краіне яны жывуць — гэта героі, якія выратавалі гонар Беларусі.

Як тыя 8 чалавек, якія ў 1968 выйшлі ў Маскве на Чырвоную плошчу з пратэстам супраць савецкіх танкаў у Празе.