• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.02.2023 | Музыка

«Героям Слава». Трэкі беларускіх музыкаў у падтрымку Украіны

Да гадавіны з пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіне ўзгадайма, як рэфлексавалі з нагоды падзеяў беларускія музыкі. Шмат словаў было прамоўлена імі са сцэны, у сацыяльных сетках. Але галоўная зброя музыкаў — іх творчасць. У дадзенай падборцы нагадаем некалькі песень, выдадзеных беларускімі музыкамі ў падтрымку суседняй краіны. 


1. Volski, Юры Стыльскі, Аляксандр Памідораў — «Героям Слава» 

«Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сіл ды рэсурсаў. Гэта неабходна для дапамогі Украіне ў яе барацьбе супраць імперыі-агрэсара. І вось наш музычны ўнёсак у гэтую барацьбу», — напісаў Лявон Вольскі ў Фэйсбуку з нагоды рэліза трэка. 


2. Сяргей Міхілок і «Ляпіс Трубяцкі» — «Воїни світла» 

Сяргей Міхалок і «Ляпіс Трубяцкі» пераспявалі песню «Воины света» па-ўкраінску. Словы песні пераклаў вядомы ўкраінскі паэт Сяргей Жадан. У кліпе Сяргей Міхалок зняўся са сваёй сям’ёй. Здымкі праходзілі ў эстонскім Таліне. 


«Усім ваярам святла і ваярам дабра прысвячаецца! У гэты нялёгкі для ўсіх нас час вельмі важна заставацца разам, заставацца моцнымі, сапраўднымі ваярамі! Менавіта таму мы вырашылі парадаваць нашых сяброў, нашых братоў і сясцёр песняй, якую вы ўжо добра ведаеце, яшчэ з 2014 года. Але мы хочам прэзентаваць вам яе на любімай намі, і я ўпэўнены, многімі з вас мове, а таксама ў новай акустычнай версіі. Гэта песня пра свабоду і любоў, пра барацьбу і веру, і пра перамогу дабра над злом», — пракаментаваў Сяргей Міхалок рэліз песні. 

3. Макс Корж — «Свой дом», «Это наш путь» 

Спявак з беларускага Лунінца Макс Корж выдаў ажно дзве антываенныя песні. У трэку «Свой дом» музыка даволі жорстка выказваецца пра вайну, распачатую ва Украіне. Яшчэ 24 лютага ён на сваіх старонках у сацсетках напісаў, што «асуджае ўварванне і бамбаванне суверэннай дзяржавы». Наступны трэк «Это наш путь» музыка выдаў як працяг папярэдняга, у ім Макс Корж рэфлексуе пра суседзяў, у якіх пачалася вайна, і пра тое, што чакае ў будучыні ўсіх нас. 


4. Юры Стыльскі — «Праз вызваленне Украіны!» 

Фронтмэн беларускага гурта «Дай Дарогу» Юры Стыльскі запісаў песню, якую прысвяціў тым, хто змагаецца за незалежнасць Украіны. «Я вызваляю Беларусь праз вызваленне Украіны», — спявае Стыльскі на словы Радзівона Батуліна. 


5. Сяргей Башлыкевіч — «Памяркоўнае літанне» 

Трэк з’явіўся амаль адразу пасля пачатку вайны ва Украіне. Гэта песня болю, агаломшанасці, злосці, у той жа час падтрымкі як беларусам, з тэрыторыі якіх пачалося наступленне на тэрыторыю Украіны, так і суседзям з поўдня. Песня-спроба не маўчаць у цяжкі час, калі мову займае і звыклыя словы ўжо не дапамагаюць паразумецца. 


6. Volski — «Дзе кветкі?» 

«Дзе кветкі?» — гэта кавер-версія песні «Where Have All Тhe Flowers Gone» у выкананні Піта Сігера. «Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час змест гэтай антываеннай песні асабліва актуальны. Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэту песню, і ёсць надзея, што вы нешта зразумееце», — напісалі пра сваю працу музыкі. 


7. «СлухацьЎнавушніках» — «Кветкі» 

Яшчэ адзін кавер ад беларускіх музыкаў на вядомы трэк Піта Сігера «Where Have All Тhe Flowers Gone», які выйшаў у 1955 годзе. У стварэнні беларускага кавера «Кветкі» ўдзельнічалі Ірэна Катавіцкая (вакал), Уладзімір Пугач (вакал), Барыс Штэрн (вакал, сінтэзатары, аранжыроўка), Канстанцін Гутман (віяланчэль, аранжыроўка, мастэрынг). Да песні было зроблена відэа, дзе выкарыстоўваліся малюнкі з выставы фундацыі FreeShop Fundacja «ŻYVI». 


8. Алякcандр Ясінскі, Раман Забелаў, Мікіта Крэйн і іншыя — «Nevzdám se» 

Чэшскія, украінскія, беларускія музыкі аб’ядналіся ў падтрымку Украіны, каб запісаць «Я не здамся» — кавер на песні гурта «Океан Ельзи» «Обійми» і «Без бою». З беларускага боку ўдзельнічалі акардэаністы Алякcандр Ясінскі, Раман Забелаў і гітарыст Мікіта Крэйн. «Трымайцеся, мы з вамі. Мы не здамося», — такімі словамі пракаментавалі музыкі сваю працу. 


9. Naviband & Tayanna — «Біжи» 

Беларускі гурт Naviband разам з украінскай спявачкай Tayanna запісаў беларуска-ўкраінскую версію сваёй песні «Бяжы», дзе першы куплет гучыць па-беларуску, а другі перекладзены на ўкраінскую. Выканаўцы адзначылі, што асабліва важна зараз паказаць, наколькі блізкія нашыя два народы, а таксама беларуская і ўкраінская мовы. 


10. Vuraj feat. Serhiy Zhadan — «Місто» 

 

«Гэты трэк мы запісалі разам з Сергіем Жаданам у 2021 годзе ў падтрымку вольнай Беларусі. А сёння ён гучыць у падтрымку ўсіх нашых Украінскіх сяброў, музыкаў, ваяроў і людзей, якія зараз мужна абараняюць сваю радзіму. Украіна, нашыя сэрцы зараз з вамі», — пісаў у сваіх сацыяльных сетках гурт Vuraj. 


11. Yauhen — «Щедрівочка» 

Шмат хто з беларускіх музыкаў у знак салідарнасці запісваў трэкі па-ўкраінску. Так, Яўген Курыльчык на Раство праспяваў вядомую ўкраінскую народную калядку «Щедрівочка».


12. Leibonik — «Песня Марціна» 

Каб пачалося асэнсаванне падзеяў, увасабленне іх у пэўныя формы, з’явілася магчымасць падвесці нейкія вынікі, мусіць быць дыстанцыя ад віру таго, што дзеецца тут і цяпер, мінуць пэўны час, каб паглядзець на ўсё тое, што адбываецца, нібы звонку. Мы яшчэ вельмі нядоўга жывем у новым свеце, але пэўныя рэфлексіі пачынаюць з’яўляцца. Напрыклад, Сяргей Башлыкевіч пад завяршэнне 2022 года запісаў трэк, напоўнены блізкімі, балючымі, зразумелымі вобразамі, якія аб’ядноўваюць усіх, каго 2020 год, а пасля вайна раскідалі паміж краінамі, тых, хто зараз у акопе, у казарме, за кратамі ці ў выгнанні. 



Аглядальнік, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

29 верасня а 17.00 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай...

valiancina_shauchenka
Музыка

Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»

Фестываль «Bardauskaja Vosień 2023» пройдзе 27-29 кастрычніка ў Польшчы. У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратурных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

Апошнія навіны

    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»

Афіша

  • 28.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип