• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.03.2022 | Літаратура

Чаму на кніжным кірмашы не адбылося прэзентацыі новай кнігі Уладзіміра Някляева?

Анансавалася, што яна пройдзе ў суботу, але нешта пайшло не так.Вось што сказаў на гэты конт «Народнай Волі» выдавец Зміцер Колас.


000.jpg

— Па-першае, Уладзімір Някляеў няважна сябе адчувае, ён на таблетках, — тлумачыць Колас. — Па-другое, у першы ж дзень працы кірмашу да мяне з усіх бакоў падыходзілі розныя людзі і казалі, што, маўляў, ходзяць тут розныя ў цывільным, не дадуць прэзентацыю правесці. Не дай Божа яшчэ Някляева арыштуюць...

— А можа, вы самі проста забаяліся?

— Ды кіньце вы!

— Тады я не разумею, што вас спыніла. Гэта ж была б добрая раскрутка кнігі... Тым больш легендарны Някляеў сёння не так і часта выступае перад публікай.

— Якая раскрутка, калі гэтай кніжкі ўжо амаль няма, увесь наклад раскупілі! Хутчэй за ўсё, да суботы і кніжак не засталося б.

— А Някляеў, здаецца, і супраць прэзентацыі.

— Мне сказалі ясна: прэзентацыю не дадуць правесці, а Някляева могуць затрымаць, як толькі ён з’явіцца на кірмашы.

— А што, хіба выдатнейшы беларускі пісьменнік не мае права наведаць кніжны кірмаш, які адкрыты абсалютна для ўсіх? Гэта ж не спецмерапрыемства нейкае...

— Вы ў мяне пытаецеся пра гэта?

— Проста сітуацыя выглядае абсурднай. Можаце сказаць, хто канкрэтна вас папярэдзіў наконт таго, што прэзентацыя кнігі Някляева непажаданая?

— Быў намеснік міністра інфармацыі, разам з ім яшчэ нейкія людзі, яны размаўлялі пра гэта. Дырэктарка адной з кнігарань стаяла побач і чула гэтую размову. Нехта сказаў, што, маўляў, Колас выдаў апазіцыйную кніжку. Хаця насамрэч у гэтай кнізе нічога апазіцыйнага няма, і так могуць казаць толькі тыя, хто яе не трымаў у руках. Раман выходзіў у часопісе, які выдаецца і дагэтуль. І асобныя нумары гэтага часопіса і сёння ляжаць у некаторых кнігарнях...

Мы параіліся і вырашылі, што, мабыць, не варта рызыкаваць здароўем чалавека. Разумееце?

Проста некаторыя пішуць: вось, усе пабаяліся выдаць раман, а Колас не пабаяўся. Выбачайце, навошта так пісаць, нават не ведаючы, пра што кніга? Логіка была зусім іншая: шмат беларусаў з’ехала за мяжу, і было рашэнне выдаць кніжку Някляева менавіта там. А потым паразмаўлялі з Уладзімірам Някляевым і вырашылі, што для тых, хто застаўся ў Беларусі, таксама варта зрабіць наклад. І мы выдалі кніжку. Але наклад не вельмі вялікі — колькі паспелі да выставы, столькі і надрукавалі.

Шчыра скажу: я не выстаўляў гэтую кнігу нават на стэнд, думаў, каб хапіла на прэзентацыю асобнікаў. І выдаваў яе толькі тым, хто канкрэтна пра яе пытаўся. А калі б яна стаяла на стэндзе, дык нічога б і ўвогуле не засталося!

— Таму што гэта Някляеў?

— Безумоўна. Хаця вось ляжыць яшчэ адна ягоная кніга, вершы пра каханне, і пакуль ніхто не купіў. А на гэты раман попыт, таму што вакол яго ў інтэрнэце стварылі ажыятаж. Хаця там проста разважанні пра лёс творчага чалавека на ўзоры жыцця Янкі Купалы. Але гэта не дакументальная аповесць, а фантасмагорыя. Яна нечым па стылістыцы падобная на булгакаўскую «Майстар і Маргарыта».

— Ёсць меркаванне, што сябры ліквідаванага Саюза беларускіх пісьменнікаў маглі б выкарыстаць гэты кірмаш як нагоду яшчэ раз заявіць пра сябе...

— Мне падаецца, арганізатары кірмашу лічаць, што гэта дзяржаўная платформа і не варта, каб тут піярыліся тыя, хто не мае дачынення да дзяржаўнага саюза.

— Але адно з’яўленне Някляева выклікала б шмат эмоцый у наведвальнікаў кірмашу.

— Я хачу, каб у Някляева ўсё добра было з ягоным здароўем. Не хачу дадаваць яму выпрабаванняў...

— А як вам увогуле атмасфера на кніжным кірмашы?

— Пуставата крыху. Але звычайна ўдарныя дні — субота-нядзеля...

***

Для даведкі:

Раман «Гэй Бэн Гіном» Уладзімір Някляеў пачынаў як гістарычны, а дапісваў ужо як сучасны. Спачатку ён быў выдадзены ў Польшчы, напрыканцы мінулага года ў розных польскіх гарадах прайшлі прэзентацыі кнігі.

«Раман стаў актуальным, бо вярнулася тое, што, здавалася, назаўсёды засталося ў гісторыі, — распавядаў Някляеў. — Сённяшняе пакаленне беларусаў паўтарае лёс пакалення сталінскіх часоў. Гадоў рэпрэсій, ахвярамі якіх сталі найлепшыя сыны і дочкі Беларусі. У тым ліку нацыянальны геній Янка Купала, пра жыццё і гібель якога раман».

***

З першых вуснаў

Уладзімір Някляеў: «Будзе надрукаваны дадатковы наклад»

«Разам з выдаўцом Зміцерам Коласам прашу прабачэння ў чытачоў за тое, што на кніжным кірмашы ў Мінску не адбылася абвешчаная на 26 сакавіка прэзентацыя рамана "Гэй Бэн Гіном", — гаворыць Уладзімір Някляеў. — Увесь наклад кнігі разышоўся ў першыя два дні працы кірмашу — і на трэці дзень ужо проста не было чаго прэзентаваць. У наступным месяцы будзе надрукаваны дадатковы наклад, кнігу можна будзе набыць у выдаўца».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Гродна 20 траўня, паведамляюць праваабаронцы. Нагадаем, два сябры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей

Найстаражытнейшаму гораду Беларусі Полацку сёння спаўняецца 1160 гадоў. Тры дні ў горадзе будуць ісці святочныя мерапрыемствы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр

Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў

Прэм’ера спектакля «1.8 M» адбылася напрыканцы 2021 года у варшаўскім Новым тэатры (Nowy Teatr). Тады ён пакінуў пачуццё,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй

У гонар людзей, падзей і зьяваў усталявана вельмі шмат помнікаў. У першай частцы падборцы разгледзім бюсты і статуі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
    Грамадства Гісторыя
    Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей
    Грамадства Тэатр
    Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў
    Грамадства Гісторыя
    Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй
    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Афіша

  • 29.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 29.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 29.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 29.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі
  • 29.05 — 19.06Выстава Лесі Пчолкі «Вуліца слабасці» ў Гданьску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM