«Веры больш няма». У Кіеве ў выніку ракетнага ўдару загінула журналістка Вера Гірыч

Пра гэта паведаміў яе калега Аляксадр Дземчанка.


000.jpg

Дземчанка напісаўу фэйсбуку, што ў дом, дзе жыла журналістка «Радыё С**бода», патрапіла расійская ракета. Цела Веры Гірыч пралежала там усю ноч, яе знайшлі толькі сёння раніцай.

001.jpg
Аўтамабіль Веры Гірыч, які застаўся пад абстраляным домам.

«Я асабіста не злуюся і не хачу плакаць, таму што гэта паўтараецца кожны дзень. Я проста не ведаю як расказаць, якога цудоўнага чалавека больш няма», —  піша Аляксандр Дземчанка.