Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». У гэтым выпуску размова пойдзе пра адну з першых дзяржаў на беларускай зямлі — Тураўскае княства.
На якім гандлёвым шляху, не менш важным, чым «з вараг у грэкі», узнікла паселішча, што потым стала цэнтрам уплывовага княства? Хто быў першым вядомым князем на гэтых землях і чаму праслыў «акаянным»? Якім чынам Тураўскія землі былі захопленыя Кіеўскім княствам і як удалося зноўку вярнуць незалежнасць? Што за славутыя хрысціянскія тэксты прайшлі праз Тураў і чаму тураўская зямля — скарб для археолагаў ужо шмат дзесяцігоддзяў? Адказы на гэтыя пытанні дае прафесар Алесь Краўцэвіч у новым відэа.
Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх ўнутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў.
У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці. Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.
У наступным відэа гісторык распавядзе, чаму ж Смаленскае княства таксама лічыцца адным з першых беларускіх дзяржаўных фарміраванняў, і як Смаленшчына ў выніку стала часткаю Вялікага Княства Літоўскага.
Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.
Глядзіце яшчэ:
Крыважэрны братазабойца ці ахвяра акту палітычнай прапаганды? Гісторыя князя Святаполка Акаяннага