Стварылі сайт-архіў з перакладамі Васіля Сёмухі

У сеціве з’явілася адмысловая інтэрнэт-старонка, прысвечаная творчай спадчыне знакамітага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі (1936–2019) — Vasilsiomucha.com. Электронны архіў перакладаў даступны для бясплатнага некамерцыйнага спампоўвання і чытання, піша bellit.info.

Vasil Siomucha

Васіль Сёмуха — адзін з найвялікшых перакладчыкаў у гісторыі беларускай літаратуры, тлумачаць аўтары праекту. Ён пераклаў на беларускую мову Біблію, творы Гётэ, Ніцшэ, Германа Гесэ, Томаса Мана, Патрыка Зюскінда і многіх іншых класікаў сусветнай літаратуры. Ягоныя пераклады вылучаюцца непераўзыдзеным майстэрствам і глыбокім разуменнем як арыгінальных тэкстаў, так і выяваю багацця беларускай мовы.

Наведнікі сайта знойдуць калекцыю перакладаў Васіля Сёмухі ў электронным фармаце, біяграфію аўтара, фотагалерэю і публікацыі. Усе кнігі даступныя для бясплатнага некамерцыйнага спампоўвання. Старонка даступная на трох мовах: беларускай, ангельскай і расейскай.

«Мы спадзяёмся, што гэты праект дапаможа захаваць і папулярызаваць бясцэнную культурную спадчыну Васіля Сёмухі для будучых пакаленняў», — гавораць аўтары архіўнай стронкі.

З’яўленне адмысловага сайта, прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Сёмухі (18 студзеня).