Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». На гэты раз гаворка пойдзе пра гісторыю Брэсцкай зямлі.
Каму ў Сярэднявеччы належала Брэсцкая зямля? Чаму горад паўстаў сярод дзвюх рэк на балоце? Калі Брэстчына стала часткай Вялікага Княства Літоўскага? Як сапраўды называўся горад і чаму мае такую назву цяпер? Якую лёсавызначальную унію заключылі ў гэтым горадзе і як паўстала Брэсцкая крэпасць? На гэтыя пытанні адказвае гісторык Алесь Краўцэвіч у новым відэа.
Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх ўнутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці. Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.
Наступны раз гаворка пойдзе пра гісторыю зямлі Падляшскай.
Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.