Чаму Гедымін з’яўляецца бацькам вялікіх князёў Літвы? Распавядаем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Якія галоўныя заслугі князя Гедыміна і чаму дынастыі вялікіх літоўскіх князёў назвалі Гедымінавічамі? Вандруем у мінулае разам з доктарам гістарычных навук Алесем Краўцэвічам.


Чаму пры Гедыміне адбыўся вялікі тэрытарыяльны рост Вялікага княства? Якім чынам вялікі князь выкарыстоўваў дынастычныя шлюбы сваіх дзяцей? У колькі разоў павялічылася пры ім тэрыторыя дзяржавы і якія землі былі далучаныя? Што за памылку дапусціў Гедымін, складаючы тэстамент для сваіх дзяцей? Якія сыны Гедыміна потым сталі славутымі палітычнымі дзеячамі свайго часу і ўдала кіравалі дзяржаваю? Гісторык Алесь Краўцэвіч адказвае на гэтыя пытанні ў чарговым відэа.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступнай відэасустрэчы гаворка будзе ісці пра супрацьстаянне Літвы і яе заклятага ворага – Тэўтонскага ордэна.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.