Як князь Гедымін выбудоўваў адносіны з Захадам? Разбіраемся ў чарговым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»

Пра нестандартныя метады ў вядзенні знешняй палітыкі Гедыміна распавядае доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.



Якім чынам Вялікае Княства Літоўскае працягвала стрымліваць Тэўтонскі ордэн? Навошта князь умацоўваў замкі і актыўна будаваў новыя? Хто яшчэ, акрамя Тэўтонскага ордэна, быў ворагам літвінаў? Якая дзяржава становіцца саюзнікам Літвы? Чаму жамойты пераходзілі на бок ордэна? Якую галоўную мэту ставіў перад сабой Гедымін? Выпраўляемся ў гістарычнае падарожжа з гісторыкам Алесем Краўцэвічам.


Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступнай відэасустрэчы гаворка будзе пра дыпламатычны марш Гедыміна на Захад.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Глядзіце яшчэ

Як Вялікі князь Гедымін распачаў сваё гаспадаранне на Літве?