Як Гедымінавы замкі ўратавалі княства ад крыжакоў? Разбіраемся ў «Гісторыі за 5 хвілін»

Навошта вялікі князь Гедымін стварыў абарончы шчыт з замкаў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, тлумачыць гісторык Алесь Краўцэвіч.


У якіх гарадах пачалі аднаўляцца драўляныя замкі? Дзе былі закладзеныя вежы-стаўпы і якая іх функцыя? Што такое «замак-кастэль», і дзе яны былі закладзеныя Гедымінам? Якім чынам яны будаваліся? Як навакольнае насельніцтва блізу замкаў інфармавалася аб блізкім нападзе ворага? На гэтыя пытанні падрабязна адказвае прафесар гісторыі Алесь Краўцэвіч.


Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Глядзіце яшчэ:

Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»